Калі адбылася рэвалюцыя ў цывілізаваным свеце. Сюжэт Сяргея Філімонава


Праграма «Відзьмо-невідзьмо» пра эпахальныя змены ў жыцці планеты на мяжы 1960-х і 1970-х.

У нас ёсць папулярным тэрмін – «рэвалюцыя». Адныя яго не любяць, палохаюцца, іншыя мараць, калі нешта такое здарыцца. А ў цывілізаваным свеце гэтым словам часцей за ўсё называюць мяжу 1960-х і 1970-х, калі адбылася сапраўдная рэвалюцыя ў модзе, музыцы, кіно, у сацыяльнай сферы, амаль усюды. У тым жыцці, якое вядзе большасць людзей.

Грандыёзную выставу, прысвечанаю вытокам фармавання сучаснай культуры адкрылі ў каралеўскім музеі Вікторыі і Альберта. Яна даследуе той выбух і прагу людзей да зменаў, да волі, які адбыўся ў цывілізаваным свеце напрыканцы 1960-х гадоў ХХ стагоддзя.

Што там? Тагачасны дызайн, мемарабілія, і, нават, магчымасць зрабіць фрызуру ў стылістыцы Відал Сасун. Яна лічылася рэвалюцыйнай.

За 5 гадоў, з 1966-га па 1970-ты – сфармавалася сучасная масавая культура. Кожны момант, кожны крок, кожная дэталь гэтак званай «рэвалюцыі дзяцей кветак» паўплывала, літаральна, на ўсё, чым мы жывем сёння.

Поп-арт, змаганне розных сацыяльных груп за свае правы, музыка і палітыка – усё змяшалася ды ператварыла, нават успрыманне свету чалавекам. Прычынай быў, як нехта памылкова лічыць, зусім не псіхадэл.

Прага волі і зменаў прынеслі, нават не адну рэвалюцыю, але сотні рэвалюцый. Яны адрозніваліся адна ад адной, калі вы жылі ў розных месцах – у Берліне, Шанхаі, Амерыцы, у Лондане ці на поўначы Брытаніі, але, урэшце, склаліся ў адну плынь, якая забяспечыла нам права і магчымасць выбару.

Чытайце таксама >>> Лета, якое нас здзівіла. Відэа-топ незвычайных падзеяў паводле Сяргея Філімонава

Цікавы закутак і карыкатура, прысвечаныя спаборніцтву Саветаў і Злучаных Штатаў у справе палётаў на месяц.

Рэвалюцыйнасць перыяду выявілася ў злучэнні масавай культуры, поп-арту, музыкі з палітыкай. Абвастрыліся супрацьстаянне класаў у грамадстве і пакаленняў унутры тых класаў. Урэшце, змены адбыліся ўсюды.

Адзін з сімвалаў эпохі – гурт «Beatles», хаця шматлікія адмыслоўцы лічаць іх усяго толькі таленавітымі стылістамі, а перавагу аддаюць такім музыкам як Фрэнк Заппа ці гурт Jefferson Airplane.

Яшчэ адзін сімвал эпохі – Джымі Гэндрыкс. Дасюль шмат хто здзіўляецца талентам чарнаскурага гітарыста. Зараз мы бачым фрагмент прамацыйнага роліка гэтай выставы, якая будзе працаваць у Лондане да канца зімы.

Мастацтва, стыль, секс, тэхналогіі, прага да зменаў, барацьба за свае правы зрабіліся інгрэдыентамі рэвалюцыі канца 1960-х.

Сяргей Філімонаў

Стужка навінаў