Сяргей Будкін не дамогся справядлівасці для «Дзецюкоў»


Апеляцыйны суд адмовіў арганізатару канцэрту гарадзенскага гурта і не задаволіў яго пазоў да Менгарвыканкаму, які забараніў выступ.

Раней Эканамічны суд Менску стаў на бок ідэолагаў і забараніў канцэрт Алеся Дзянісава праз «нізкі ўзровень выканання».

Тыдзень таму заснавальнік парталу TuzinFM абвясціў збор грошай на адваката, які б дапамог абскардзіць забарону сольнага выступу Дзянісава.

Алесю Дзянісаву (гурты «КальЯн», «Людзі на балоце», Dzieciuki) забаранілі выступіць з сольным канцэртам «Кароткая гісторыя Беларусі» на словы паэта Алеся Чобата. Мастацкая камісія пры Менгарвыканкаме назвала мастацкі ўзровень выканання Алеся Дзянісава нізкім і забараніла імпрэзу.

Пры гэтым, як пазначана ў пратаколе і пацверджана словамі аднаго з чальцоў камісіі, музыку яны нават не слухалі, а толькі паглядзелі тэксты.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў