Сяргей Міхалок зняўся ў рэкламе «Белавіі»

video

У роліку музыка дэкламуе верш Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі».

Паводле сюжэту артыст прылятае самалётам «Белавіі» ў аэрапорт «Менск-2».

У паведамленні кампанія піша, што цяпер зʼяўляецца афіцыйным перавознікам гуртоў «Brutto» і «Аркестр Ляпіс 98».

«Мы рады паведаміць, што авіякампанія «Белавія» стала афіцыйным перавознікам папулярных беларускіх гуртоў «Brutto» і «Аркестр Ляпіс 98». Паводле артыстаў, гэтае партнёрства дазволіць ім не толькі хутчэй дабірацца да канцэртных пляцовак, але і на 20% знізіць кошт квіткоў для прыхільнікаў гурта».

У каментарах звяртаюць увагу на тое, што гэта «поўны Капітал» – Міхалок зняўся ў камерцыйнай рэкламе.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары