Сярэдні заробак беларусаў расце, расейцаў – падае


У кастрычніку сярэдні заробак у Беларусі склаў каля 557 $.

Белстат падлічыў, колькі беларусы зарабілі ў кастрычніку. Згодна з Нацыянальным статыстычным камітэтам, у параўнанні з папярэднім месяцам заробак у кастрычніку вырас на 0,7 % і склаў 6 000,3 тыс. рублёў (каля 557 $). Больш за ўсё зарабляюць у фінансавай сферы і будаўніцтве, менш за ўсё – у адукацыі.

А ў суседняй Расеі заробак за кастрычнік склаў у сярэднім 32 408 расейскіх рублёў (каля 724 $, калі браць актуальны курс).

Расейскі рубель пачаў слабець пасля таго, як заходнія краіны ўвялі супраць Расеі санкцыі. Але нават у сваёй валюце расейцы яшчэ нядаўна атрымоўвалі болей: у сярэднім па 33 563 расейскіх рубля ў чэрвені.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў