Сярэднестатыстычны беларус зарабляе ў тры разы менш, чым паляк


У ліпені сярэдні заробак у Польшчы вырас на 4,9% у параўнанні з аналагічным перыядам у мінулым годзе.

Па стане на ліпень 2017 года сярэдні заробак у Польшчы склаў € 1054 (брута – т.б без уліку сплачаных падаткаў) у прыватным сектары і € 993 у дзяржаўным (другі квартал), паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Крыніца: wynagrodzenia.pl

Сярэдні заробак (без сплачаных падаткаў) у Беларусі ў чэрвені склаў Br 819 (каля € 360).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары