Сямён Сяменчанка ў шпіталі: Не смяшыце мяне... рэбры ж паламаныя


Паранены падчас баявой аперацыі ля Вуглягорску камбат батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка пайшоў на папраўку і ўжо нават можа смяяцца.

Відэа з кіраўніком добраахвотнага батальёну ў шпіталі з’явілася на Youtube-канале «Харкаўскі Форум».

«Беражы руку, Сеня», – кажа да Сяменчанкі невядомы. «Не смяшыце. Мне смяяцца нельга, рэбры ж паламаныя», – адказвае камбат.

Нагадаем, што Сямён Сяменчанка быў кантужаны падчас дэблакавання батальёну «Свіцязь» у раёне Вуглягорску. У шпіталь ён быў дастаўлены з паламанымі рэбрамі і прабітым лёгкім.

Пасля аперацыі свой першы пост на Facebook Сяменчанка прысвяціў палегламу пад Дэбальцава камбату Ісу Мусаеву.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў