Сяменчанка зняў маску


Камандзір украінскага добраахвотніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка зняў балаклаву, якая закрывала яго твар падчас публічных выступаў апошнія некалькі месяцаў.

 

Палявы камандзір зараз знаходзіцца ў Днепрапятроўскай абласной больніцы імя Мечнікава, дзе праходзіць лячэнне. Сёння, 1 верасня ў шпіталь прыехаў прэм’ер Арсень Яцанюк і кіраўнік МУС Арсен Авакаў.

Прэм’ер ад імя прэзідэнта Украіны ўручыў Сяменчанку Ордэн Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені.

«Калі мы выстаім, калі мы захаваем самакантроль, то мы пераможам. Я ў гэтым нават не сумняюся», – на гэтых словах Сяменчанка зняў балаклаву, якая хавала яго твар.

ЮВ, паводле «Нromadske.tv»

Стужка навінаў