Сямейны пікнік «Белсату» забаранілі, але госці ўсё роўна прыйшлі


Не ўсе паспелі даведацца пра тое, што імпрэзу забаранілі.

1 верасня ў менскім культурніцкім цэнтры «Корпус» меўся адбыцца сямейны пікнік «З «Белсатам» у новы школьны год». 31 жніўня ўласнік памяшкання, завод «Гарызонт», адмяніў згоду на яго правядзенне. Паводле дырэктара каналу Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, імпрэзу наўмысна адмянілі ў апошні момант, каб арганізатары не паспелі знайсці новага месца.

Забароненая імпрэза пераўтварылася ў маленькае свята. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Пра забарону імпрэзы некаторыя не ведалі – да будынку «Корпусу» сёння прыйшло некалькі сем’яў з дзецьмі. Мы прадугледжвалі гэта, таму вырашылі ператварыць забарону ў інтэграцыйную сустрэчу.

Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Тыя дзеткі, якія прыйшлі да Корпусу 8, дзе мусіў адбыцца пікнік, на ўваходзе атрымалі балонікі ды падарункі да навучальнага году. Ніякіх перашкодаў у гэтым не чынілася.

ДД

Стужка навінаў