25-цігадовая грамадзянка Расеі, якае мае від на жыхарства ў Беларусі разам з мужам здымала кватэру, дзе яны зрабілі онлайн порнастудыю.
«Падазраваная наймала дзеўчын, якія выконвалі любыя просьбы па задавольванню сексуальных патрэбаў карыстальнікаў інтэрнэту», – паведамляе Следчае ўпраўленне па менскай вобласці.
Стваральнікам порнастудыі пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Цягам 2014 г. у нашай краіне было выяўлена каля 300 выпадкаў злачынстваў, звязаных з распаўсюдам парнаграфіі, што ў 2 разы больш, чым у 2009 г.
ЮВ, belsat.eu