Паліцыя Каліфорніі затрымала 57-гадовага Дэвіда Турпін і 49-гадовую Луізу Турпін, якіх падазраюць у тым, што яны трымалі сваіх дзяцей (ад 2 да 29 гадоў) у зняволенні.
Паводле паліцыі, у мінулую нядзелю адной з дзяўчынак удалося збегчы з дому і патэлефанаваць у службу выратавання з мабільнага, які яна знайшла ў хаце.
У доме сям’і Турпін паліцыя ўбачыла жудасную карціну – у цемры, у смярдзючым пакоі знаходзіліся прыкаваныя ланцугамі да ложкаў дзеці. Іх бацькі не змаглі патлумачыць, што адбываецца.
Паліцэйскіх шакавала тое, што нават дарослыя дзеці (7 з 13 дзяцей ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў) пакорліва сядзелі пад замком, не спрабуючы збегчы.
«Усе яны відавочна пакутавалі ад недаядання, жылі ў антысанітарных умовах і брудзе», – кажуць у паліцыі.
Дом сямʼі Турпін знаходзіцца ў каліфарнійскім горадзе Пэрыс (95 км ад Лос-Анджэлесу).
ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com