Сямашка: Ёсць надзея, што да канца года беларуская прамысловасць выйдзе з рэцэсіі


Намеснік прэмʼер-міністра Уладзімір Сямашка выказаўся пра «збоі» прамысловасці Беларусі.

«Наша прамысловасць доўгі час паказвала добрыя вынікі, але апошнія тры гады пачала «збоіць». У першым трыместры мы ідзём з тэмпам 95,7 %. Але трэба адзначыць, што пры гэтым ад месяца да месяца прамысловасць прыбаўляе па 1,5 %. Таму ёсць надзея, што на заданне гэтага года мы выйдзем, а значыць, і выйдзем з рэцэсіі», – заявіў Уладзімір Сямашка падчас пленарнага пасяджэння Беларускага прамысловага форуму.

Гаворачы пра прычыны спаду ў прамысловасці, віцэ-прэмʼер адзначыў, што на гэта не маглі не паўплываць знешнія фактары.

«Беларусь – краіна з адкрытай эканомікай і не можа не залежаць ад вонкавых фактараў. Пры гэтым ёсць і субʼектыўныя фактары, сярод якіх недапрацоўка саміх прадпрыемстваў», – канстатаваў Уладзімір Сямашка.

Беларускі прамысловы форум адбываецца ў Менску з 3 па 6 траўня.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў