Сямашка: аварыя на БелАЭС практычна немагчымая


Верагоднасць аварыі на Беларускай атамнай станцыі практычна выключана, заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

«Вучэнні паказалі поўную гатоўнасць да экстрэмальных сітуацыяў. Верагоднасць нейкай праектнай аварыі на атамнай станцыі – гэта ўсяго толькі дзесяць у мінус шостай ступені. Для параўнання, на такіх станцыях, як Чарнобыльская, гэта дзесяць у мінус другі. У 10 тыс. разоў менш. Гэта сведчыць аб тым, што практычна аварыя на нашай станцыі немагчымая», – заявіў Сямашка падчас другога этапу камандна-штабнога вучэння па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі.

«Заштатным, пазапраектныя сітуацыі – гэта дзесяць у мінус сёмай – дзесяць у мінус восьмай. Для параўнання, на Чарнобыльскай АЭС гэта было дзесяць у мінус трэцяй», – падкрэсліў віцэ-прэмʼер.

Паводле яго слоў, цяперашнія планавыя вучэнні паказалі абсалютна поўную гатоўнасць беларускага боку.

«Нагадаю, што напрыканцы 2019 года мы павінны запусціць першы энергаблок і да 1 ліпеня 2020 году – другі энергаблок», – сказаў Сямашка.

ІІ, belsat.eu, паводле Інтэрфаксу

Стужка навінаў