Сям’я менчукоў выехала на адпачынак у Расею і знікла


Інфармацыю пра гэта распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках валанцёры пошукава-выратавальнага атраду «Анёл».

45-гадовы Хачатур Закаран, яго 37-гадовая жонка Наталля і іхныя дзеці (Юра – 2 гады, Тыгран – 9 гадоў, Элеанора – 11 гадоў) выехалі з Менску 17 жніўня на аўтамабілі «Volkswagen Caddy». У той дзень пасля 17:00 яны павінны былі перасекчы беларуска-расейскую мяжу, аднак на сувязь з роднымі не выйшлі і дагэтуль нічога не вядома пра іхны лёс.

Закаран Наталля Уладзіміраўна нарадзілася 14 лістапада 1979 года, яе рост 165, нармальны целасклад, валасы чорныя, вочы карыя. Была апранутая ў цёмна-сінія вузкія джынсы, цёмна-сінюю майку на брэтэльках, кароткую белую вятроўку з яркімі кветкамі спераду.

Закаран Хачатур Давідавіч нарадзіўся 22 лістапада 1971 года, яго рост прыкладна 175 см, целасклад поўны, валасы кароткія чорныя, вочы карыя. Быў апрануты ў сінюю майку, джынсавыя капры (падоўжаныя шорты) блакітнага колеру, бэжавыя макасіны.

Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклых, просяць тэлефанаваць валанцёрам-выратавальнікам па нумары +375 33 6666 033 або ў міліцыю па нумары 102.

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў