Сям’я дэпутатаў Дзярждумы з нагоды нараджэння першага «міжфракцыйнага дзіцяці» бясплатна карміла калегаў ікрою


Дзіця нарадзілася ў сябры партыі «Единая Россия» Марыі Максакавай і ейнага калегі з фракцыі КПРФ Дзяніса Вараненкава.

У гонар прыбаўлення дэпутаты зарганізавалі для ўсіх у буфеце Дзярждумы пачастунак: рыбу усіх гатункаў, гуркі, чырвоную ікру. Алкаголю ў меню не было, піша kommersant.ru.

Перад залам пленарных паседжанняў усталявалі спецыяльны банер, на якім было напісана, што «сёння ўвесь дзень буфет працуе бясплатна ў гонар нараджэння Івана Дзянісавіча – першага міжфракцыйнага дзіцяці».

Унізе плакату прыпісалі частушку: «Губы цвета абрикоса и пою я чисто. Днем люблю единороссов, ночью – коммуниста».

У гісторыі Дзярждумы гэта першы шлюб паміж прадстаўнікамі розных фракцый.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў