Сябры загінулага ў Сірыі «начнога воўка» рыхтуюцца да пахавання. ФОТАФАКТ


Сябры загінулага набылі вянкі для пахавання, 10 кастрычніка 2017. Фота – Ірына Арахоўская

Сябры загінулага ў Сірыі Аляксея Ярашэвіча рыхтуюцца да пахавання, канкрэтная дата пакуль невядомая. Большасць з іх належыць да прапуцінскага байкерскага клубу «Начныя ваўкі».

Сябры загінулага ў Сірыі Ярашэвіча на тэрыторыі клубу “Начных ваўкоў” у Гомлі, 10 кастрычніка 2017. Фота – Ірына Арахоўская

База «Начных ваўкоў» знаходзіцца ў прамзоне, на ўскрайку Гомля. Гэта прыватная тэрыторыя з вялікім ангарам. Ля ўвахода шмат машын на расейскіх нумарах і з беларускімі службовымі пропускамі. Ахова нервова рэагуе на з’яўленне журналістаў, пагражае разбіць камеру.

***

Ярашэвіч – не першы беларус, які загінуў у Сірыі. У мінулым чэрвені ў Горадні пахавалі падпалкоўніка сухапутных войскаў РФ Уладзіміра Бекіша, які быў у Сірыі камандзірам роты выведкі.

КА/ІА, belsat.eu

Стужка навінаў