Сяброўства ў ЕАЭС падтрымліваюць 60 % беларусаў


Беларусы расчароўваюцца ў еўразійскай інтэграцыі.

Сяброўства ў Еўразійскім эканамічным саюзе падтрымліваюць 60 % беларусаў – гэта на 8 % менш, чым летась.

Такія лічбы змяшчае штогадовае даследаванне Цэнтру інтэграцыйных даследаванняў Еўразійскага банку развіцця «Інтэграцыйны барометр».

У той жа час у Кыргызстане фіксуецца самы высокі ўзровень сярод краінаў-сябраў ЕАЭС узровень грамадскай падтрымкі еўразійскай інтэграцыі – 86 %. Узровень падтрымкі з боку насельніцтва Расеі і Казахстану складае 78 % і 80 %. А вось у Арменіі сяброўства ў ЕАЭС падтрымлівае крыху больш за палову жыхароў – 56 %.

Супраць стварэння агульнага войска краінаў ЕАЭС выступаюць 57 % беларусаў і 53 % расейцаў.

Таксама згодна з даследаваннем, Расея застаецца самай прывабнай краінай для працы на постсавецкай прасторы. Асаблівай папулярнасцю яна карыстаецца сярод жыхароў Таджыкістану (53 %) і Кыргызстану (38 %). Меншы ўзровень жадаючых папрацаваць у Расеі зафіксаваны ў Беларусі, Грузіі і ва Украіне.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў