Сяброўка Барыса Нямцова: Я нічога не памятаю, усё адбывалася за маёй спінай


Дзяўчына дала інтэрвю тэлеканалу «Дождь». Паводле Ганны, яны з Нямцовым сустрэліся ў кавярні, пасля чаго вырашылі прагуляцца да дому палітыка. Нічога падазронага Ганна да моманту забойства не заўважыла. Стралялі ззаду, таму яна не бачыла твару забойцы. Дзяўчына памятае толькі аўтамабіль светлага колеру, але без маркі і нумару.

Ганна таксама не ведае, што магло стаць прычынай злачынства. Версію забойства з-за рэўнасці да яе адмаўляе.

Таксама чытайце: У Маскве забілі Барыса Нямцова

Цяпер у мадэлі статус сведкі. Дзяўчына адзначае, што следчыя эксперыменты з ейным удзелам праходзяць трэці дзень і ёй забараняюць выехаць з Расеі праз «небяспечнасць».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў