Сябар сына Ярмошынай: Лёша не хацеў заняцца здароўем і прыбраць з рацыёну алкаголь ды сесці на дыету


Аляксандр Нікалаеў напісаў у сваім «Facebookʼу», што Аляксей Ярмошын (сын кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай) памёр у выніку «натуральных» прычынаў.

Пра смерць сябра Нікалаеў паведаміў наступным чынам:

Пра паніхіду Нікалаеў напісаў:

«Нашыя здагадкі аб тым, што ўваход на развітанне будзе па прапусках не апраўдаліся. Нягледзячы на ​​прысутнасць высокапастаўленых службовых асоб, у тым ліку і «нелюбимых нами» функцыянераў, такіх як спадарыня Ананіч (кіраўніца МінінфармацыіЗаўв. Belsat.eu) і спадарыня Шчоткіна (намесніца кіраўніка Савета Рэспублікі – Заўв. Belsat.eu), міністраў і іх намеснікаў, адзінай прыкметай іхнага ўдзелу ў развітанні была наяўнасць двух пераносных знакаў »прыпынак забаронены« і некалькіх экіпажаў ДАІ. Ну і яшчэ спадара Балабы, кіраўніка АМАПу, які ў прыгожым светлым касцюме і з двума радыёстанцыямі на поясе камандаваў пераапранутымі ў цывільнае міліцыянтамі, усім нам знаёмымі, якія праўда ў паніхідную залу не соваліся», – напісаў Аляксандр Нікалаеў.

Аляксандр Нікалаеў таксама апублікаваў фотаздымкі Аляксея Ярмошына.

Аляксандр Нікалаеў раней працаваў у Гепракуратуры.

На мінулым тыдні ў аўтакатастрофе загінуў пляменнік Лідзіі Ярмошынай – Вадзім Капусцін.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў