«Сябар Пуціна» перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Чэхіі


Гаспадар на пражскім градзе не зменіцца. Паводле папярэдніх дадзеных, Мілаш Зэман пераабраны на пасаду прэзідэнта Чэхіі. За дзейнага кіраўніка краіны прагаласавала 52 %, пры яўцы ў 65 % выбарнікаў.

Афіцыйныя і канчатковыя вынікі абвесцяць у бліжэйшыя дні. Але з папярэдніх падлікаў вынікае, што былому старшыні чэшскай Акадэміі Навук Іржы Драгашу не хапіла 200 000 галасоў, каб адужаць Мілаша Зэмана ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў.

За мінулыя пяць гадоў свайго прэзідэнцтва Мілаш Зэман неаднаразова наведваў Расею. Ён выказваўся за адмену заходніх санкцыяў супраць Крамля, уведзеных у сувязі з анексіяй Крыма і вайною на Данбасе. За прыязнае стаўленне да Расеі Зэмана пачалі называць «Сябрам Пуціна».

Мілаш Зэман – першы кіраўнік краіны, абраны ўсенародным галасаваннем. Да 2013 года прэзідэнта ў Чэхіі абіраў парламент.

belsat.eu

Стужка навінаў