Святочны кірмаш у Горадні і Львове: у чым розніца? Фотапараўнанне


Пакуль у Львове прадаюць пернікі, знічы ды глінтвейн, у Горадні прапаноўваюць… рыбу ды яйкі.

Мясцовыя ўлады ў Горадні гавораць пра прыцягненне турыстаў даўно і нямала. І сапраўды, горад старажытны, цікавы. Каталіцкае і праваслаўнае Раство, Новы год – ці не найлепшы час для турыстаў?

Кульмінацыяй гэтых святаў у еўрапейскіх турыстычных цэнтрах зазвычай становяцца святочныя кірмашы на рынкавых плошчах. Журналісты «Белсату» на ўласныя вочы пабачылі, чаму паводле папулярнасці ў турыстаў Горадня саступае, напрыклад Львову.

У Горадні таксама ёсць плошча, дзе ладзяць кірмаш. Хай і называецца цяпер – Савецкая. Наколькі яе асартымент ды эстэтыка адпавядаць таму, да чаго прызвычаіліся турысты – пытанне рытарычнае. Для параўнання мы выкарысталі фота з сёлетняга святочнага кірмашу ў Львове.

Цэнтральныя плошчы ў Горадні (зверху) ды Львове
Цэнтральныя плошчы ў Горадні (зверху) ды Львове
Кірмаш: купляй беларускае ці вдягай українське?
Кірмаш: купляй беларускае ці вдягай українське?
Горадня: жывы карп з цыстэрны, Львоў – дамок з мёдам
Горадня: жывы карп з цыстэрны, Львоў – дамок з мёдам
Святочная атмасфера – ва ўсмешках і святочных строях?
Святочная атмасфера – ва ўсмешках і святочных строях?
Надуўны святы Мікалай ці пераапрануты?
Надуўны святы Мікалай ці пераапрануты?
Штучныя кветкі і ўкраінскі глінтвейн.
Штучныя кветкі і ўкраінскі глінтвейн.
Плакаты, што ўпрыгожваюць кірмашы.
Плакаты, што ўпрыгожваюць кірмашы.
Што прапаноўваюць у Горадні і Львове.
Што прапаноўваюць у Горадні і Львове.
Хто больш суворы – працаўнік гарадзенскага рыбгасу і ці львоўскі каваль?
Хто больш суворы – працаўнік гарадзенскага рыбгасу ці львоўскі каваль?
Афармленне гарадзенскага і львоўскага кірмашоў
Афармленне гарадзенскага і львоўскага кірмашоў
Наведнікі і прадаўцы
Наведнікі і прадаўцы
Ручная работа
Ручная работа

АК, belsat.eu

Стужка навінаў