Святочная акцыя салідарнасці – напішы Змітру Паліенку


Актывісты заклікаюць далучыцца да святочнай акцыі салідарнасці і даслаць віншаванні палітвязню Змітру Паліенку.

Пра гэта ў Facebook напісала Марына Насенка.

«Мы, як сацыяльныя актывісты, сябры і таварышы Змітра Паліенкі запускаем святочную кампанію салідарнасці з вязнем сумлення і заклікаем Вас дасылаць свае віншаванні і словы падтрымкі Змітру. А таксама выкладаць фотаздымкі паштовак у сацыяльныя сеткі з гэштэгам #Free_Polienko. Давайце не чакаць цудаў, давайце быць грамадствам, якое робіць цуды!»

Каб атрымаць паштоўку, як на фота, трэба пісаць да Марыны Насенкі.

Куды пісаць:

Паліенка Зміцер Аляксандравіч

вул. Сікорскага 1, ПК-2, атрад 9

213800

Бабруйск, Беларусь

Сам Зміцер Паліенка таксама піша лісты на волю.

Паліенку амаль штомесяц змяшчаюць у штрафны ізалятар за надуманыя парушэнні. Палітвязень мяркуе, што такім чынам адміністрацыя стварае падставы для таго, каб распачаць супраць яго новую крымінальную справу – па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

***

У кастрычніку 2016-га Паліенку асудзілі на 2 гады зняволення з адтэрміноўкаю за нібыта напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Менску. Увесну гэтага году Паліенку зноў арыштавалі: суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Паліенку вязнем сумлення.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў