Святлана Завадская: У гэтым фільме ёсць бясспрэчныя доказы датычнасці ўлады да знікненняў палітыкаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Lteo2S9F7Vo”][/vc_column][/vc_row]У 1999-2000 гадах у Беларусі пры загадкавых абставінах знік былы віцэ-спікер Вярхоўнага Савету Беларусі Віктар Ганчар, грамадскі дзеяч і бізнесмен Анатоль Красоўскі, былы міністр унутраных справаў Юры Захаранка ды тэлеаператар ГРТ Дзмітрый Завадскі. Гэта адбылося напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 9 верасня 2001 года. Міжнародная супольнасць падазрае супрацоўнікаў сілавых структураў Беларусі ў  арганізацыі выкраданняў гэтых людзей. Аднак чаму праўда пра лёсы зніклых дасюль не высветленая?

Раіса Міхайлоўская, аўтарка фільму «Банда», паспрабавала знайсці адказ на гэтае пытанне.

«Сітуацыя, у якой Беларусь апынулася, сёння гэта лагічны вынік таго, што здарылася 16 гадоў таму», – зазначыла рэжысёрка кінастужкі 24 верасня падчас варшаўскай прэм’еры «Банды».

На якой прысутнічалі вядомыя беларускія апазіцыйныя палітыкі, у тым ліку і былы палітвязень Мікола Статкевіч.

«Галоўны забойца не той, хто націснуў на курок, а той, хто аддаў загад», – зазначыў Статкевіч падчас прэзентацыі фільму.

«У фільме ёсць бясспрэчныя доказы датычнасці ўлады да гэтых знікненняў, і гэта вы ўбачыце ў кінастужцы», – заявіла Святлана Завадская, жонка зніклага тэлеаператара.

Прэм’ера кінастужкі адбудзецца 27 верасня а 20:25 на тэлеканале «Белсат». Глядзіце праз спадарожнік і онлайн на нашым сайце. Неўзабаве пасля прэм’еры фільм можна будзе знайсці на нашым youtube-канале.

belsat.eu

Стужка навінаў