Святлана Курс: Не магу пракаўтнуць некаторых рэчаў з вуснаў Святланы Алексіевіч


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/6DkPdmYq2jE” title=”Святлана Курс: Не магу пракаўтнуць некаторых рэчаў з вуснаў Святланы Алексіевіч”][vc_column_text]Першую Нобэлеўскую прэмію для прадстаўніцы Беларусі Святланы Алексіевіч каментуе ў праграме «ПраСвет» пісьменніца Святлана Курс.

«З аднаго боку я лічу, што гэты чалавек (Святлана Алексіевіч – рэд.) безумоўна заслугоўвае Нобэля, – падкрэсліла Святлана Курс. – І гэты Нобэль вельмі своечасовы за яе апошнюю кнігу. З другога боку, я не магу пракаўтнуць некаторых рэчаў, якія вылецелі з вуснаў спадарыні Святланы, таму ў мяне былі мяшаныя пачуцці. Да таго ж я не буду хаваць, што да мяне вельмі важным з’яўляецца пытанне мовы».

Госця «Белсату» згадала, што аднойчы Святлана Алексіевіч выказалася ў духу Аляксандра Лукашэнкі, сказаўшы, што «беларуская мова недастаткова развітая, каб на ёй пісаць, і дастаткова сялянская».

«Калі сялянская, то крыўдзіцца няма за што, бо гэта, хутчэй, добрая рыса альбо нейтральная. Але я не згодная з другою тэзаю адносна маёй мовы. У мяне ёсць асабісты фетыш. Я цяжка дарую тым, хто гэтак выражаюцца пра маю ўласную мову і культуру. Для мяне гэта, напрыклад, важна», – заўважыла літаратарка.

Яна адзначыла, што Святлана Алексіевіч пазней перапрасіла за свае словы – і гэта важна.

«І я падумала, што кожны чалавек, нават самы вялікі, мае права на памылку альбо нават глупства, – выказалася Святлана Курс. – Але ўсё роўна засталося мяшанае пачуццё. Я ўсё-ткі цалкам беларускі чалавек адносна мовы і культуры і калі б прэмію далі беларускамоўнаму пісьменніку, я б была больш рада. Але адначасна я ўсведамляю, што Святлана Алексіевіч – вялікая з’ява, якую не трэба разглядаць толькі з беларускага пункту гледжання».

Прызнанне Нобэлеўскай прэміі для Святланы Алексіевіч – гэта не бонусы для беларускай культуры і мовы, а бонусы для нашай свядомасці, падкрэсліла спадарыня Курс: «Ускосна гэта таксама паўплывае на ўзмацненне цікавасці да Беларусі ў свеце, але само па сабе – гэта не наш прарыў. Наш прарыў будзе тады, калі сапраўды беларуская кніга будзе годная Нобэля, будзе напісаная».

Больш пра Нобэль за гісторыі «чырвоных людзей», пра тое, як Расея з Іранам ратуюць сірыйскі рэжым Асада ды колькі расейцам каштаваў найдаражэйшы феерверк на дзень народзінаў Пуціна – глядзіце ў найноўшым выданні «Прасвету», які выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 22:05.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў