Святлана Куль: Ліцвінізацыя – адзінае выйсце з плану, які рэалізуе Масква


Госці праграмы «Два на два» абмеркавалі, чаму расейскія прапагандысты так баяцца распаўсюду ліцвінства ў Беларусі і перабольшваюць яго маштабы.

«На мой погляд, сапраўдная ліцвінізацыя Беларусі ў сэнсе каштоўнасці нашай незалежнасці і нашай дзяржавы – адзінае выйсце з плану, які зараз робіць усходні сусед, Масква. Канешне, не дай Бог, але хто ўстане на ўсходняй мяжы, калі ў нас захочуць зрабіць другую Наваросію?» – задалася пытаннем доктар гістарычных навук Святлана Куль.

У сваю чаргу палітолаг Юрый Чавусаў заўважыў, што «ідэі не страляюць» і не становяцца на абарону мяжы, на абарону мяжы становяцца інстытуцыі. Адзінае, што ў нас зараз ёсць – вельмі фармальныя і непрывабныя інстытуты той дзяржавы, якая ёсць, мяркуе палітолаг. Ён дадае, што дадаткова можна ствараць нешта яшчэ, але не варта разбураць тое, што ёсць.

Стужка навінаў