Святлана Калінкіна: Салідарнасць гэта тое, што нас выратуе

video

Публіцыстка Святлана Калінкіна кажа, што пасля падзеяў на Дне Волі-2017 ў Менску яна адчувае надзею.

Калі параўнаць учорашнія кадры з тым, што адбывалася ў 2010 годзе, цяпер народ не баіцца, кажа спадарыня Святлана:

«Няма крыку жаху. Людзі наадварот неяк спакойна ўспрымаюць тое, што яны павінны прайсці».

На пытанне вядоўцы, ці быў учора зроблены новы крок да новай беларускай гісторыі, кіраўніца менскай рэдакцыі адказала:

«Спадзяюся, што гэта сапраўды так. Спадзяюся, што як сказаў спадар Някляеў, гэта сапраўды выйшла ў народ, гэта выйшла з апазіцыйнай праслойкі. Зараз улада проста не ведае, дзе шукаць апазіцыю. Бо апазіцыя – яна не ў партыях, не ў грамадскіх абʼяднаннях – а апазіцыя паўсюль».

Нават калі яны не будуць скарачаць міліцыю, а павялічываць.

Тое, што людзі не хочуць Майдану, паводле спадарыні Калінкінай, сведчыць пра тое, што у нас «нармальная краіна, у ёй ёсць розныя людзі, розныя погляды».

«На самой справе, ніхто не хоча Майдана. І зараз вельмі важна разумець, што людзі, якія выходзілі на акцыі пратэсту і ў Менску, і ў іншых рэгіёнах – яны якраз за гэта і выходзілі: каб не было Майдана».

Аналітыкі Лукашэнкі мусяць разумець, што яны ўжо ваююць не з апазіцыяй, а ўжо ваююць з уласным народам. Улада дзейнічае так, як раней – на запалохванне. Але запалохванне ўжо не спрацоўвае.

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары