Святлана Алексіевіч: Заплаціла дзяржаве € 197 000 – падатак з Нобэлеўскай прэміі. Ніхто ў свеце так не робіць


11 лютага беларуская Нобэлеўская лаўрэатка па літаратуры прыйшла на штогадовую Менскую кніжную выставу, дзе ёй выдзелілі «кавалачак».

«Нам нават залу, мне падаецца, не далі. Нейкі кавалачак. Як заўсёды. Нічога новага… Нашая ўлада робіць выгляд, што ў Беларусі няма Нобэлеўскага лаўрэата», – кажа Святлана Алексіевіч.

Пісьменніца распавяла «Белсату», што заплаціла з Нобэлеўскай прэміі € 197 000 падатку. Раней меркавалася, што пісьменніцу вызваляць ад неабходнасці плаціць падаходны падатак. Летась Міністэрства падаткаў і збораў паведаміла, што вызваліць ад аплаты падатку можа толькі Аляксандр Лукашэнка, падпісаўшы адмысловы ўказ.

«Нідзе ў свеце так не робяць. Не абкладаюць падаткам Нобэлеўскую прэмію. Я заплаціла € 197 000 (падаходны падатак у Беларусі складае 13 %. – Заўв. belsat.eu)», – сказала першая Нобэлеўская лаўрэатка Беларусі.

Цяпер Святлана Алексіевіч працуе над кнігаю «Цудоўны алень вечнага палявання». У кнізе мужчыны і жанчыны распавядаюць пра каханне.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў