Святлана Алексіевіч узначальвае лонг-ліст прэстыжнай прэміі ў Брытаніі


Самая прэстыжная брытанская ўзнагарода ў галіне дакументальнай літаратуры можа дастацца Святлане Алексіевіч. Кніга беларускай Нобэлеўскай лаўрэаткі «Час сэканд-хэнд» ачоліла доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію «Baillie Gifford», грашовы памер якой – 30 тысячаў фунтаў (каля $ 39 тыс.).

Усяго ў спісе 10 прозвішчаў, у тым ліку гэта аўтары з Вялікай Брытаніі, ЗША ды Лівіі. Кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду агучаць 17 кастрычніка, а пераможцу назавуць 15 лістапада.

Глядзіце яшчэ >>> Экскурсія на малую радзіму Святланы Алексіевіч. Узгадваюць знаёмыя і сябры

Святлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры ў 2015 годзе за ейную «шматгалосую творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

МВ, паводле theguardian.com

Стужка навінаў