Святлана Алексіевіч падпісала 108 раённых бібліятэк на «Народную волю»


Беларуская пісьменніца, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, у якасці спонсарскай дапамогі выпісала 108 раённым бібліятэкам краіны газету «Народную волю» на першае паўгоддзе 2017 года.

У газеце ўпэўненыя, што наяўнасць «Народнай волі» ў бібліятэках прыцягне туды наведнікаў.

Гэта не першая дапамога Святланы Алексіевіч у гэтым годзе. Сёлета яна зрабіла першы ўзнос за кватэру для шматдзетнай сямʼі, а таксама ахвяравала грошы на лячэнне Леаніда Маракова.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Стужка навінаў