Святлана Алексіевіч: «Мне цікава, як цяпер Лукашэнка выкруціцца»


«Мне цікава, як цяпер будзе выкручвацца Лукашэнка», – сказала нобэлеўская лаўрэатка ў размове з карэспандэнтам «Белсату» адразу пасля таго, як даведалася пра сваю перамогу.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=AT9XiY_41eo&feature=youtu.be”][/vc_column][/vc_row]У 2013 годзе пасля ўручэння прэміі міру Звязу нямецкага кнігагандлю пісьменніца заявіла, што ўлада яе не заўважае. «Улада робіць выгляд, што мяне няма, што я не вярнулася….І калі нейкая школа адважыцца мяне запрасіць, то на наступны дзень туды тэлефануюць, што там прарвала трубу, што дах абвальваецца», – сказала Алексіевіч.

8 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску Святлана Алексіевіч адзначыла, што яе павіншаваў расейскі міністр культуры. «Беларускі міністр пакуль гэтага не зрабіў», – сказала пісьменніца.

Тым часам на афіцыйнай старонцы Аляксандра Лукашэнкі ў «Facebook’у» з’явіўся допіс з наступнай цытатай: «Беларусы сваёй працай і талентам, ініцыятывай і майстэрствам робяць жыццё лепшым, забяспечваючы дабрабыт роднай краіны», – заявіў кіраўнік Беларусі 8 кастрычніка падчас цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод.

ЮВ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў