Святлана Алексіевіч: Грамадзянскую вайну вельмі лёгка развязаць, нават у Беларусі


Лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры сустрэлася з міністрам замежных справаў Швецыі. Прапаноўваем вашай увазе вытрымкі з размовы.

 

  • Я займаюся той гісторыяй, якой няма ў падручніках. Чалавечай душой і перажываннямі. Нам ужо не цікавыя гэтыя франты, а вось што адчуваў малады чалавек, калі першы раз забіў – цікава.
  • Я прыходжу да чалавека і размаўляю з ім як з сябрам.
  • Гаварыць адзін з адным – вялікая славянская традыцыя.
  • Я люблю чалавечую размову больш, чым кнігі.
  • У гэтага пакалення было дзве забароненых тэмы – Сталін і секс. Дык вось з першага разу пра секс ніколі не гаварылі. Але з людзьмі, пра якіх я пісала, сустракалася і пяць і шэсць разоў, яны пачыналі мне давяраць.
  • Жанчын часоў вайны здрадзіла і дзяржава і мужчыны.
  • Сучасны пісьменнік не можа гаварыць, што забіваць гэта добра.
  • Сучасны чалавек не хоча паміраць. Калі я была ва Украіне і пытала, хто ідзе ваяваць, і калі чула, што людзі ідуць ваяваць за грошы, заўсёды будуць людзі і з бандыцкай свядомасцю, у Расею ў асноўным гэткія людзі ваявалі. І канешне грамадзянскую вайну вельмі лёгка развязаць, нават у Беларусі.
  • Я не збіраю жахаў, я збіраю чалавечую годнасць у жахах.

Уся сустрэча ў відэа вышэй.

Уручэнне Нобэля адбудзецца 10 снежня ў Дзень правоў чалавека ў Стакгольме. «Белсат» – адзіны беларускі канал, які пакажа ўручэнне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Глядзім разам!

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў