«Святар са свастыкай» аб’явіў у калоніі галадоўку

video

15 снежня асуджаны на тры гады за захоўванне зброі праваслаўны святар Канстанцін Бурыкін распачаў галадоўку. Пра гэта tut.by паведаміла дачка Бурыкіна.

Пакаранне мужчына адбывае ў Шклоўскай калоніі. Асуджаны патрабуе сустрэчы з адвакатам і прадстаўнікамі расейскай амбасады.

Раней у сваім звароце да кіраўніка Беларусі Бурыкін паведаміў, што 14 кастрычніка ён распачаў працэдуру па ануляванні ягонага дазволу на пражыванне ў Беларусі. Як толькі святар выйдзе на свабоду, яго дэпартуюць у Расею.

Канстанціна Бурыкіна затрымалі ў лістападзе 2016 года. Яго абвінавацілі ў захоўванні зброі і боепрыпасаў. Паводле Канстанціна Бурыкіна, тры патроны, што ляжалі ў яго ўдома, знайшоў дзесьці старэйшы сын, а пісталет і рэвальвер, якія фігуравалі ў справе, проста ляжалі ў хаце з пачатку 2000-ых гадоў, як памяць аб арганізацыі «РНЕ» – «Русское национальное единство».

Сёлета сямʼя Бурыкіна запісала відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары