«Свята пад прымусам». Штогадовае шэсце Дзядоў Марозаў прайшло ў Горадні


Больш за 500 Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў прайшлі па галоўнай вуліцы Горадні.

Як штогод, усе гарадзенскія прадпрыемствы, адукацыйныя ды іншыя ўстановы апранаюць сваіх «Дзядоў Марозаў» для ўрачыстага шэсця. Каб не замерзнуць, снегавікі», «Бабкі-Ёжыкі», прытанцоўваючы грэюцца, чакаючы, пакуль аўтамабіль з галоўным Дзедам Марозам распачне шэсце.

«Гэта першая навагодняе свята такое. Уводзіць у атмасферу. Менавіта з гэтага мерапрыемства пачынаюцца ўсе астатнія», – тлумачыць рэжысёр свята Эрыка.

Усяго персанажаў сабралася больш за 500 чалавек. Падзівіцца і акунуцца ў атмасферу казкі прыйшлі дарослыя з дзецьмі з усяго гораду. «У першую чаргу – гэта яднае людзей і дазваляе ўслед за казачнымі героямі, увайсці ў святочны настрой» – дадае арганізатар з Ленінскага раёну, ад якога ўдзельнічае 350 асобаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”410093″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410064″ img_size=”large”][vc_column_text]Кожны Дзед Мароз са Снягуркамі за вершыкі раздаваў дзеткам цукеркі і маленькія падарункі.

Адзін з прысутных Дзядоў Марозаў на пытанне, ці падабаецца яму такое мерапрыемства адказаў: «Не ведаю! Нас прымусілі! Так і запішыце».

Застаецца толькі пытанне, чаму ўсе беларускія святы нават самыя светлыя і, як кажуць, «з добрай волі», адбываюцца ў большасці добраахвотна-прымусова? Няўжо святкаваць беларусы ўмеюць толькі пад прымусам?[/vc_column_text][vc_single_image image=”410105″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410056″ img_size=”large”][vc_column_text]

Усе фотаздымкі

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]ПВ, belsat.eu

Стужка навінаў