Свята нацыянальнай культуры ў сябе ў двары арганізавала сямʼя з Лунінецкага раёну

video

Галіна Брэзіна. Фота media-polesye.by

Галіна і Анатоль Брэзіны з Дзятлавічаў Лунінецкага раёну арганізавалі на ўласным падворку фальклорнае свята. Артысты прадстаўлялі розныя рэгіёны і нават краіны, а зносіны вяліся на беларускай мове, гучалі выключна беларускія песні.

Арганізатары імпрэзы давялі, што можна зрабіць шмат чаго, галоўнае – сапраўды захацець.

Пачалося ўсё з таго, што Галіна Брэзіна, пабываўшы на адным з фальклорных фестываляў, пазнаёмілася з сапраўднымі знаўцамі беларускай песні – гуртом «Рада». Ідэю арганізаваць у сябе свята народнай песні падтрымаў муж спадарыні Галіны – Анатоль.

gruppa_rada

Гурт «Рада». Фота media-polesye.by

З бубном. Фота media-polesye.by

lira

У руках ліра. Фота media-polesye.by

Гурт «Рада» з Менску ў складзе Аляксандра Жукоўскага, Алега Лукʼянцава, Васіля Мардачова і Васіля Грыня пад кіраўніцтвам Святланы Буцкой – удзельнікі шматлікіх этнаграфічных экспедыцый.

Нядаўна гурт «Рада» зрабіў кліп на адну з народных песняў.

«Студэнты-этнографы з іншых краін могуць нам моцна пазайздросціць, – дзеляцца ўдзельнікі групы. – У іх фальклор вывучаецца толькі ў архівах бібліятэк, у нас жа можна адправіцца ў маленькую экспедыцыю і «жыўцом» пачуць песні, якія сыходзяць у мінулае».

Выканаўцы нічога ад сябе не дадаюць, а ў дакладнасці запісваюць тэксты і музыку, з характэрным для той ці іншай мясцовасці вымаўленнем, не забыўшыся ўказаць населены пункт, дзе гэтая песня выконвалася, а таксама імя выканаўцы.

volynka

З дудою. Фота media-polesye.by

yunye_zriteli

Маладыя гледачы. Фота media-polesye.by

zriteli-odnoselchane

Гледачы-аднавяскоўцы. Фота media-polesye.by

Група вельмі самабытная і карыстаецца папулярнасцю ў моладзі. Кожная песня выконвалася ў тры мужчынскія галасы. Артысты не толькі прафесійна валодаюць вакалам, але граюць на незвычайных музычных інструментах (ліры, дудзе і гэтак далей).

«Сустрэча з «Радай» даўно планавалася, – распавяла арганізатарка імпрэзы Галіна Брэзіна. – І калі пра свой візіт паведамілі таксама польскія сябры, мы вырашылі арганізаваць маленькі свята ў сябе дома. Абмежавацца цесным сямейным колам і схаваць такія таленты ад людзей было б несумленна ў адносінах да аднавяскоўцаў, і мы вырашылі запрасіць усіх на свой двор».

dyatlovskie_babushki

Жыхаркі Дзятлавічаў. Фота media-polesye.by

panstvo

Госці з Польшчы. Фота media-polesye.by

polskaya_skripachka

Скрыпачка з Польшчы. Фота media-polesye.by

Беларусы, якія жывуць на Падляшшы ў Польшчы, не толькі выдатна размаўляюць па-беларуску, але ведаюць і любяць беларускія старадаўнія песні. Шаснаццаць артыстаў рознага веку ў традыцыйных беларускіх строях спявалі, гулялі на народных інструментах і басанож танцавалі польку. Мясцовыя жыхары не змаглі ўтрымацца і таксама пусціліся ў скокі ад іх запалу і невычэрпнай энергіі.

«Калі мы прыязджаем у Беларусь, мы адчуваем сябе як дома. Вы такія ж, як і мы, у нас шмат агульнага: у культуры, прыродзе, песнях», – распавяла ўдзельніца з Польшчы.

devochki_iz_gurtka

Дзяўчынкі са школьнага гуртка. Фота media-polesye.by

pinskie_shchebetuhi

Пінскія «Шчабятухі». Фота media-polesye.by

galina_brezina_i_eyo_vospitanniki

Галіна Брэзіна і ейныя выхаванцы. Фота media-polesye.by

На дзятлавіцкім падворку пабывалі прадстаўніцы з суседняга Пінску: калектыў «Шчабятухі», а таксама Ганна Бандарэнка і ўдзельнікі клубу «Муза».

Галіна Брэзіна кіруе ў Дзятлавіцкай школе гуртком, у кім дзеці з задавальненнем спяваюць старадаўнія песні ды выконваюць іх на публіцы.

МЯ, паводле media-polesye.by

Глядзі таксама
Каментары