Свята млынароў у вёсцы... без млыноў!


Аніводнага з 14 колішніх млыноў да сёння ў вёсцы Адэльск не захавалася, але на свае традыцыі людзі забывацца не хочуць.

Свята млынара, якое тут святкуюць ужо не першы год, прымеркавана да каталіцкага дня св. Марціна, заступніка млынароў, які прыпадае на 11 лістапада. Акурат да гэтага дня млынары сканчалі сваю працу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39752″ img_size=”large”][vc_column_text]Свята ў Адэльску пачынаецца са службы ў касцёле, пасля чаго ўдзельнікі праходзяць да цэнтру культуры, вакол якога адбываюцца ўсе наступныя падзеі: сустрэча гасцей, песні ды імправізаваны кірмаш. Унутры, у актавай залі, выступіла мясцовае начальства, запрасілі таксама памежнікаў. Усё тут па-беларуску, а праз блізкасць польскай мяжы – і з польскімі слоўцамі. Нават старшыні ды ідэолагі тут – «францавічы»ды «людвікавічы».[/vc_column_text][vc_single_image image=”39764″ img_size=”large”][vc_column_text]Нягледзячы на тое, што млыноў у Адэльску і ваколіцах не захавалася, мясцовыя жыхары стварылі некалькі драўляных інсталяцыяў у форме ветракоў, некаторыя ажно па пяць метраў увышыню. На кірмаш таксама прынеслі і старыя жорны, якія некалі былі ці не ў кожнай хаце. Жорны апынуліся спраўнымі: на вачах гледачоў, засыпанае зерне ператваралася ў муку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39760″ img_size=”large”][vc_column_text]- Дзякуй, сфатаграфавалі! – махаем рукой млынару.

– Ды не, што вы, зараз вам намелем! – адказвае мажны дзядзька ў кепцы.

– …колькі з нас?

– Ад душы, хлопцы!

[/vc_column_text][vc_single_image image=”39776″ img_size=”large”][vc_column_text]Але шкада, што няма дзе прысесці ды перакусіць. Усё нібы ёсць – ручнікі, плеценыя кошыкі, вышытыя падушкі – а вось прысесці і з’есці чаго нельга. Так галодныя і паехалі… але з мяшочкам мукі ў кішэні![/vc_column_text][vc_single_image image=”39768″ img_size=”large”][vc_column_text]Цяпер у Адэльску жыве амаль 700 чалавек. Вёска каталіцкая, мясцовы драўляны касцёл св. Антонія пабудаваны яшчэ ў XVIII ст. Ён жа выяўлены на гербе колішняга мястэчка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39784″ img_size=”large”][vc_column_text]Адразу два адэльскіх феномены занесеныя ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі: мясцовая кухня, у прыватнасці, традыцыі выпечкі хлеба, а таксама творчасць майстра традыцыйных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча, які стварыў тут у цэнтры культуры тэматычны музей.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў