Свіслач прыняла Дажынкі-2017


У Свіслачы адгудзела галоўнае свята працаўнікоў сяла Дажынкі.

Пасля года падрыхтоўкі Свіслач, раённы цэнтр Гарадзеншчыны, можа спакойна ўздыхнуць: галоўнае свята адбылося. 18 лістапада ў Свіслачы адзначылі абласны кірмаш-фестываль працаўнікоў вёскі Дажынкі.

Цягам года ўсе раённыя сельсаветы і гаспадаркі напружана прыводзілі да ладу населеныя пункты, аднаўлялі дарогі, па якім ехалі госці на свята. Не забыліся і пра дэкарацыі. Саламяныя скульптуры ў выглядзе трактароў, караблёў, замкаў сустракаліся паўсюды па дарозе на Свіслач.

Да абласных Дажынак у Свіслачы, аднавілі аптэку, рэстаран, Цэнтр культуры, парамантавалі платы. Не забыліся і на спорт, якому столькі ўвагі надзяляецца ў Беларусі. У парку імя Вінцэнта Тышкевіча для жыхароў гораду адкрылі спартыўную пляцоўку для гульні ў футбол, баскетбол, тэніс і заняткаў на трэнажорах. У спартовай дзіцячай-юнацкай школе алімпійскага рэзерву таксама з«явілася зала дужання.

«Ой хлопчыкі, дзяўчынкі, вітаюць Вас Дажынкі!»

Па вуліцы Камсамольскай расцягнуліся традыцыйныя тэматычныя падворкі, з кожнага ўперамешку даносіліся беларускія і расейскія народныя песні. Галоўны канцэрт пад назвай «У ваш гонар, працаўнікі сяла!» адбыўся на цэнтральнай плошчы Карла Маркса.

Хто рыхтуецца на наступны год?

Наступная чарга на Дажынкі за горадам Іўе, падрыхтоўка да імпрэзы пачалася ўжо са жніўня гэтага года. У 2019-м годзе свята сустрэне Смаргонь. Каб усё паспець, першае паседжанне па падрыхтоўцы да свята ў Смаргоні адбудзецца ў канцы лістапада.

Глядзіце таксама:

ПВ, belsat.eu

Стужка навінаў