Свінакомплекс «Дворышча» затапляе раён свіным гноем. Чаму не рэагуюць улады?


Гадамі нашаму тэлеканалу прыходзяць скаргі жыхароў беларускай правінцыі – свінакомплексы, набудаваныя па Беларусі не маюць грошай на падтрымку ачышчальных сістэмаў і заліваюць ваколіцы штодзень дзясяткамі тонаў атрутнага аміякавага гною. Улады гэта зазвычай адмаўляюць.

Жыхары вёскі Дворышча, што ў Лідскім раёне, беспаспяхова апелююць да ўладаў апошнія 10 гадоў. Невыносны смурод, забруджаная рака, зніклая рыба, высахлыя дрэвы. Адміністрацыя мясцовага саўгасу, якой належыць свінакомплекс «Дворышча», адмаўляе сваю адказнасць.

Наша здымачная група пранікла за калючы дрот вакол свінакомплексу і знайшла балота свінога гною, плошчай з гектар, якое свінакомплекс налівае наўпрост на зямлю на сваіх задворках. Адтуль гной сцякае ў мясцовую раку Жыжму, якая ўпадае ў Нёман. Мы дамагліся выезду на месца мясцовага аддзяленню Экалагічнай інспекцыі пры прэзідэнце. Што яны на гэта? Чаму ўлады нічога не рабілі дзесяць год? Адказы – у расследаванні «Беласату».

belsat.eu

Стужка навінаў