Свет успамінае прынцэсу Даену, якая загінула ў аўтакатастрофе 20 гадоў таму


Уільям і Гары ўскладаюць кветкі. Фота Reuters

31 жніўня 1997 года аўтамабіль, у якім ехалі лэдзі Дзі і ейны бойфрэнд, мільянер Додзі Аль-Файед, урэзаўся ў сцяну тунэлю перад парыжскім мостам Альма на набярэжнай Сены.

У гадавіну гібелі Даены ейныя сыны Уільям і Гары, нявестка Кейт Мідлтан і шматлікія прыхільнікі прынцэсы наведалі лонданскі Белы сад, створаны ў памяць аб ёй.

Прыхільнікі ўспамінаюць прынцэсу Даену. Фота Reuters

Яна была застаецца ўлюбёнкай брытанцаў і адной з самых папулярных жанчын у свеце. Дагэтуль Даену называюць каралевай людскіх сэрцаў і каралевай стылю.

Прыхільнікі ўспамінаюць прынцэсу Даену. Фота Reuters

 

Прыхільнікі ўспамінаюць прынцэсу Даену. Фота Reuters

Пахаваная Даена ў сямейным маёнтку Спэнсэраў на зацішным востраве.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары