«Свабоду нельга завесці як швейцарскі шакалад». Святлана Алексіевіч выступіла ў Еўрапарламенце


Лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч выступіла 27 чэрвеня ў Еўрапарламенце.

У Брусель Алексіевіч прыехала ў складзе дэлегацыі ад грамадзянскай супольнасці Беларусі. Акрамя яе ў дэлегацыю ўвайшлі Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Ганна Канапацкая і Алена Анісім.

Алексіевіч падчас свайго выступу адзначыла, што камунізм ня мёртвы і канец «чырвонага чалавека» так і не наступіў. Гэтым карыстаецца, у прыватнасці, Пуцін.

«Свабода – гэта доўгі шлях. Свабоду нельга завесці як швейцарскі шакалад», – падкрэсліла пісьменніца.

Алексіевіч заявіла, што беларуская апазіцыя сёння ў лепшым выпадку мае 30% падтрымкі ў грамадстве і таму яна мусіць мець адзінага лідара, які б зʼяўляўся маральным аўтарытэтам, але не месіяй.

На думку пісьменніцы, Майдан ва Украіне напалохаў беларусаў, чым скарыстаўся Лукашэнка, павялічыўшы сваю падтрымку ў грамадстве. «Выйсці з гэтай сітуацыі – гэта калі Украіна знойдзе ў сябе сілы перамагчы Расею эканамічна, калі яна стане нармальнай еўрапейскай краінай«, – адзначыла яна.

 

ІІ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары