Свабоду кнігам! Інтэрнаўты сабралі амаль $ 10 тыс для «Кнігарні Логвінаў»

  • [gallery ids="0"]

    Каб выплаціць штраф і гэткім чынам захаваць кнігарню, трэба сабраць яшчэ $ 53 тыс. Да акцыі далучаюцца грамадскія дзеячы, журналісты ды інтэрнаўты. На знак падзякі Кнігарня абяцае змясціць на столі ў сваім памяшканні зоркі з імёнамі ахвярадаўцаў.

    «За 15 год нашае выдавецтва выпусціла каля 1000 выданняў. Кнігарня стала цэнтрам прыцягнення творчай інтэлігенцыі – тут прайшлі сотні прэзентацый, сюды прыходзілі тысячы зацікаўленых: чытачоў і аўтараў. Сёння існаванне праекта ў небяспецы, – пішуць стваральнікі адмысловага сайту savelohvinau.club, – Мы не прывыклі прасіць. Дадзеная сітуацыя – абсурдная і несправядлівая — ставіць пад пагрозу не проста існаванне «Кнігарні Логвінаў». Пад пагрозай магчымасць свабодна выдаваць у краіне кнігі і перадаваць іх у рукі чытачу».

    [bel_tabs_video tabs_id=3] [bel_tab_section title=YOU_TUBE link=rPce7Keiia4] [/bel_tab_section] [bel_tab_section title=VIMEO link=] [/bel_tab_section] [/bel_tabs_video]

    У нядзелю ў сацыяльных сетках распачалася кампанія падтрымання: ахвочыя фатаграфуюцца з выдрукаваным хэш-тагам #‎SaveLohvinau ды перадаюць эстафету тром наступным асобам ці кампаніям. Таксама салідарныя пералічваюць на адмысловы рахунак грошы для кнігарні. Да акцыі далучылася і рэдакцыя навінаў «Белсату», а таксама нашыя калегі з «Радыё Свабода».

    У студзені эканамічны суд Менску абавязаў Ігара Логвінава выплаціць 30 базавых велічыняў (5 млн 400 тыс. рублёў), а таксама канфіскаваць выручку на суму 961 млн 251 тыс. 353 рублі. На пачатку снежня ў кнігарні «Логвінаў» адбылася пазапланавая праверка падаткавікоў. У выніку Мінінфарм нібыта выявіў шэраг парушэнняў і аштрафаваў кнігарню на 1 мільярд рублёў – гэта гадавая выручка кнігарні, якую залічылі за незаконны прыбытак, таму што кнігі прадавалі без адпаведнай ліцэнзіі.

    МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары