«Свабодныя людзі бяруць адказнасць за Радзіму ў свае рукі». Мультфільм «Белсату»


Што такое Дзень Волі для беларусаў? Хвілінны мультфільм, прысвечаны святу.

Дзень Волі ў кожнага свой. Аднойчы ты кажаш самому сабе: «Стоп! Хопіць гэтага прыніжэння, прыгнёту, пастаяннага тыцкання, што і як рабіць, што дазволена і што забаронена. І ты вызваляешся, ланцугі падаюць, і далейшае жыццё залежыць толькі ад цябе. Між тым Дзень Волі ёсць не толькі асабісты, але і агульны, народны. Гэта калі свабодныя людзі ў несвабоднай краіне супольна паўстаюць супраць прыгнёту акупантаў і бяруць адказнасць за Радзіму ў свае рукі. 25 сакавіка – Беларускі Дзень Волі, дзень нашай і вашай свабоды».

Daroha, belsat.eu

Стужка навінаў