Карпарацыя ICANN рыхтуецца да першай у гісторыі замены крыптаграфічных ключоў, якія выконваюць функцыю абароны для сістэмы даменных імёнаў інтэрнэту (DNS).
Абнаўленне сістэмы бяспекі адбудзецца 11 кастрычніка а 19:00.
ICANN знайшла хібы ў працы DNS, праз якія зламыснікі маюць магчымасць перахапіць запыт з камп’ютара карыстальніка і накіраваць яго на свой сайт. Абнаўленне ключоў мае вырашыць гэтую праблему.
У афіцыйным прэс-рэлізе карпарацыі адзначаецца, што нязначная колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў будзе мець праблемы з доступам да інтэрнэту.
Місія ICANN – запэўніванне стабільнага, бяспечнага і адзінага глабальнага інтэрнэту. Для таго, каб звязацца з кім-небудзь у інтэрнэце, у камп’ютар або іншую прыладу неабходна ўвесці адрас – імя або нумар. Гэты адрас павінен быць унікальным, каб кампʼютары маглі адзін аднаго знаходзіць. ICANN займаецца каардынацыяй гэтых унікальных ідэнтыфікатараў ува ўсім свеце. ICANN паўстала ў 1998 годзе ў якасці некамерцыйнай грамадскай карпарацыі і супольнасці ўдзельнікаў з усяго свету.
ЮВ, belsat.eu