Сустрэчу рэктара БДУ і студэнтаў перанеслі праз «магчымыя правакацыі»


Запланаванай на сёння сустрэчы кіраўніка БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі са студэнтамі, што пратэстуюць супраць платных пераздачаў, не будзе – інфармуе афіцыйная старонка ўніверсітэту.

Сустрэчу перанеслі на неакрэслены тэрмін «у сувязі з заклікамі да супрацьпраўных дзеянняў і распаўсюджанай інфармацыі пра магчымыя правакацыі», гаворыцца ў абвестцы.

Студэнты пратэстуюць супраць пастановы адміністрацыі ўніверсітэту ўвесці з наступнага года аплаты за пераздачу іспытаў і адпрацоўку пропускаў навучання. Паводле студэнцкіх крыніцаў, адміністрацыя, апрача ранейшага ціску, робіць усё новыя захады супраць студэнцкай ініцыятывы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў