Мікола Статкевіч: «Палітвязняў выпусцілі, бо ў краіне скончыліся грошы» (+інтэрв’ю)


«Я не з’еду! Мы зробім гэтую краіну нармальнай і вольнай разам. Я чакаў заспець краіну запалоханай, а тут лепш, чым было», – сказаў спадар Мікалай, развітваючыся з людзьмі, што прыйшлі яго сустрэць.

Дзясяткі людзей прывіталі Міколу Статкевічам кветкамі ды праспявалі песню «Воіны свету». Сам спадар Мікола добра выглядае і вельмі бадзёра кажа пра будучае змаганне.

Людзі прыйшлі сустрэць Мікалая Статкевіч на Усходні аўтавакзал. Скандуюць «дзякуй!» і «Жыве Беларусь!»

«Жыве Беларусь!» – такімі словамі Мікола Статкевіч павітаўся з людзьмі, якія прыйшлі яго сустрэць на Усходнім аўтавакзале ў Менску.

«Я хачу падзякаваць усім хто падтрымліваў мяне, вы – гонар Беларусі. Лішне казаць, што я не пісаў ніякага прашэння. Трэба разбірацца ў сітуацыю, але выглядае на тое, што ва ўладаў скончыліся грошы, і яны будуць эмітаваць дэмакратыю», – сказаў палітык.

– Як вашае здароўе, Як адчуваеце сябе – Не дачакаюцца! Нармальна

– Я ўвесь час адчуваў падтрымку, не было роспачы і дэпрэсіі. Усе гады ўнутракамерныя агенты у мяне пыталіся ці я з’еду за мяжу. Яны надакучылі і я казаў – я мовы не ведаю, што мне там рабіць. Дык мне ўжо прыносіі курсы Ешко, каб я мову вучыў. Але я нікуды не збіраюся! -заявіў Статкевіч.

«Буду надалей працаваць для Вольнай Беларусі. Планую сустрэцца з кіраўнікамі апазіцыйных партыяў, бо сітуацыя патавая і трэба абмяркоўваць, што рабіць далей. У турме ў мяне быў варыянт як зрабіць выбары нелегітымнымі, а цяпер мяне выгналі і трэба падумаць», – заявіў Мікалай Статкевіч.

Лукашэнка выпусціў Мікалая Статкевіча і іншых палітзняволеных.

Марына Адамовіч непакоіцца, каб яе мужа Мікалая Статкевіча не высадзілі не даязджаючы да Усходняга вакзалу, дзе сабралася шмат людзей, каб сустрэць палітыка.

Аўтобус, якім едзе Мікалай Статкевіч, спазняецца. Мусіў прыбыць на Усходні аўтавакзал а 21:50.

Нягледзячы на сённяшняе вызваленне палітвязняў па-ранейшаму непакоіць «справа графіцістаў»: Вадзім Жаромскі і Максім Пякарскі знаходзяцца знаходзяцца пад вартай, Вячаслаў Касінераў пад вартай у шпіталі, Яраслаў Ульяненкаў і грамадзянін Расеі Павал (прозвішча невядомае) вызваленыя пад падпіску аб нявыезде. Праваабаронцы лічаць, што хлопцаў-графіцістаў можна кваліфікаваць як палітычных зняволеных.

Глядзі таксама
Каментары