Сустракайце новага вядоўцу тэледыскусіі «Два на два»!


Месца Змітра Гурневіча побач з Паўлам Мажэйкам у студыі «Два на два» заняла новая асоба.

Сёння ў эфір выйшла першае выданне праграмы з Валерам Руселікам у якасці суаўтара ды вядоўцы.

mazhejka ruselik

«Удзел у праграме «Два на два» для мяне цікавы найперш зменай фармату: у «Студыі Белсат» я размаўляю з гасцьмі ў фармаце, бліжэйшым да жанру інтэрвʼю, а ў «Два на два» гэткага падзелу практычна няма, бо замест журналіста і госця ёсць папросту суразмоўцы, па сутнасці – суаўтары праграмы. І гэта для мяне сапраўды новае і цікавае», – распавёў Валер Руселік.

Як зменіцца праграма з ягоным прыходам? «Даведацца пра гэта цікава і мне самому. Таму з нецярпеннем чакаю сустрэчы з суаўтарамі нашых размоваў», – гаворыць ён.

Глядзіце новае выданне праграмы з Паўлам Мажэйкам і Валерам Руселікам:

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeU5CT0VfRXlOb1ElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]ІА, belsat.eu

Стужка навінаў