«Супярэчлівая гісторыя» (прэм’ера на «Белсаце»)


Латышы, расейцы і габрэў у Латвіі спрачаюцца наконт падзеяў Другой сусветнай вайны. Чаму так адбываецца, спрабуе разабрацца рэжысёр Інара Колманэ.

«Супярэчлівая гісторыя», Латвія, 2010 г., рэжысёр Інара Колманэ (Inara Kolmane).

Штогод у Латвіі ў памяць аб падзеях Другой сусветнай вайны адзначаюць некалькі спрэчных датаў. Латышы, расейцы і габрэі ў Латвіі маюць кожны сваё меркаванне на гэты конт. Фільм шукае адказы ў кожнага з іх. Чаму дата, важная для адных, успрымаецца другімі як абраза і несправядлівасць? Чаму ў такой малой краіне як Латвія існуюць тры настолькі супярэчлівыя гістарычныя інтэрпрэтацыі? Як гэта пераадолець?

Рэжысёр фільму Інара Колманэ паспрабавала сняць стужку пра латвійскае грамадства. Праца не стварае канфлікту, мяркуе рэжысёр, мэта фільму – зразумець пункты гледжання розных нацыянальных групаў.

Глядзі таксама
Каментары