Супрацоўнікаў «Беларусьфільму» падазраюць у крадзяжах


Пракуратура Першамайскага раёну Менску распачала дзве крымінальныя справы ў адносінах да службовых асобаў «Беларусьфільму».

Начальніка вытворчага комплексу і начальніка аддзелу вінавацяць у «крадзяжах шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі». Іх падазраюць у тым, што яны ўносілі заведама ілжывыя звесткі ў табелі ўліку працоўнага часу, каб незаконна завалодаць грашовымі сродкамі.

Акрамя таго ў пракуратуры распавялі пра крымінальную справу супраць выконваючага абавязкі дырэктара аднаго з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук. Яго падазраюць у пастаўцы за рубеж заведама няспраўнага абсталявання, якое не адпавядала дамовам, што стала прычынай стратаў $ 190 тыс.

Глядзіце таксама >>> Выкладчык БДУ: Аўтарытарызм спараджае карупцыю

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары