Супраць Паўла Вінаградава распачаты новы адміністратыўны працэс. За «прывітанне» суддзі


Менская міліцыя склала адміністратыўныя пратаколы на актывіста моладзевай ініцыятывы «Zмена» Паўла Вінаградава.

Яго абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі і абразе службовай асобы. Адміністратыўны працэс распачаўся 1 ліпеня, калі Вінаградаў прыйшоў адзначацца ў Маскоўскі РУУС у сувязі з адбываннем прэвентыўнага нагляду.

Падставай для складання пратакола стала акцыя «Zмены» 26 чэрвеня, якая прайшла ў Менску.

Падчас акцыі актывісты арганізацыі вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама плакаты з партрэтам Вінаградава, які паказвае сярэдні палец.

Чытайце таксама >>> Павел Вінаградаў паказаў суддзі сярэдні палец і вывесіў бел-чырвона-белыя сцягі

Актывісты правялі акцыю ў звязку з тым, што 7 чэрвеня суд Маскоўскага раёну сталіцы ўстанавіў над Вінаградавым прэвентыўны нагляд на 6 месяцаў.

Пасля акцыі актывіст даў кароткае інтэрвю нашаму тэлеканалу і «перадаў прывітанне» суддзі Сушко, які вынес рашэнне аб аднаўленні нагляду.

Суд па адміністратыўных справах можа пачацца на наступным тыдні.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў