Супраць незалежнага журналіста Кастуся Жукоўскага распачалі новую адміністратыўную справу


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQ1ZtZmlyRmx4Z1UlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага выклікалі ў мазырскую міліцыю, паведаміўшы, што супраць яго вядуць новы адміністратыўны працэс «за незаконны выраб прадукцыі СМІ».

Старшы ўчастковы інспектар Мазырскага РАУС, маёр міліцыі Алег Вяргацкі заявіў спадару Кастусю праз тэлефон, што фрылансер мусіць абавязкова зʼявіцца да яго ў Мазыр «для разгляду адміністратыўнай справы паводле часткі 2 артыкулу 22.9 – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ». «Памятаеце там, выраблялі там рэпартаж на спіртзаводзе?», – запытаўся маёр.

Спадар Кастусь заявіў, што не прыедзе, бо міліцыя не аплочвае яму праезд.

«Такая пільная ўвага да мяне з боку «праваахоўных» органаў – гэта мэтанакіраваны пераслед мяне за маю грамадскую актыўнасць і працу, звязаную з асвятленнем сацыяльных праблем, – заўважыў Belsat.eu Кастусь Жукоўскі. – Сваёй дзейнасцю і працай я, мусіць, вельмі моцна нашкодзіў прадстаўнікам уладных мафіёзных кланаў. У сувязі з тым, што пераслед не спыняецца, прашу міжнародную супольнасць звярнуць увагу на сітуацыю звязаную з пераследам журналістаў-фрылансераў у Беларусі. На фоне адмены санкцый з боку Еўразвязу гэта выглядае здзекам з асноўных правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі, з мяне ў прыватнасці! Гэта нічым непрыкрыты палітычны пераслед мяне асабіста!»

Гэта будзе ўжо 5-ты адміністрацыйны працэс супраць Кастуся Жукоўскага з пачатку 2016 года.

24 лютага Жлобінскі раённы суд пакараў незалежнага журналіста штрафам у 80 базавых велічыняў (Br 16,8 млн) паводле двух пратаколаў у вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі (частка 2 артыкулу 22.9 Кодэксу адміністрацыйных правапарушэнняў).

У лютым суд Буда-Кашалёўскага раёну спагнаў з яго 40 базавых велічынь – Br 8,4 млн. У райцэнтры па просьбе мясцовых жыхароў журналіст здымаў відэа пра праблемы на масласырзаводзе, працаўнікоў якога адправілі ў адпачынак за свой кошт.20 студзеня 2016 года суд Кармянскага раёну пакараў Жукоўскага штрафам у 30 базавых велічынь (Br 6,3 млн).

14 студзеня 2016 года Калінкавіцкі раённы суд аштрафаваў Кастуся Жукоўскага на 35 базавых велічыняў (Br 7,350 млн) за парушэнне артыкулу 22.9 КоАП.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у сваёй справаздачы пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі змясціла як прыклад судовы пераслед Кастуся Жукоўскага.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў