Супраць дырэктара Гарадзенскай філармоніі пачалі справу за «фэйкавыя» канцэрты


Дырэктара Гарадзенскай філармоніі хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Фінансавая міліцыя ў дамовах, якія заключаліся паміж менскімі контрагентамі ды Гарадзенскай філармоніяй, выявіла амаль 250 тыс. рублёў, якія выплацілі фактычна ні за што.

Згодна з кантрактамі – а іх у перыяд з 2014 па ліпень 2015 года бакі падпісалі не менш за 10 – менскія фірмы павінныя былі зладзіць выступы вядомых беларускіх і расейскіх артыстаў у канцэртных залах Горадні. Усё аказалася фіктыўным, канцэрты мелі месца толькі на паперы – пералічаныя грошы выводзіліся з рахункаў сталічных прадпрымальнікаў і абналічваліся.

Цяпер аператыўнікі высвятляюць асабістыя фінансавыя бонусы, якія прадугледжваліся зацікаўленым асобам за праведзеную махінацыю.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Беларусь 1»

Стужка навінаў