Супрацоўнікам следчага камітэта могуць забараніць выезд у ЕЗ


Такія меры могуць увесці пасля затрымання ў Літве кіраўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Менску Дзмітрыя Канапляніка.

Супрацоўнікі Следчага камітэта (СК) кажуць, што шараговым следчым могуць забараніць выезд у Еўразвяз, паведамляе tut.by. Адзін з карыстальнікаў праз гарачую лінію партала паведаміў, што следчым «давялі», што ў выпадку выездаў у ЕЗ пройдзе праверка, за якой паследуе звальненне. Як паведамляе tut.by, гэта выклікала незадавальненне супрацоўнікаў камітэта, бо з прыходам Канапляніка на пасаду кіраўніка ўпраўлення СК па Менску і так забаранілі частыя паездкі ў ЕЗ.

Дзмітрый Канаплянік быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы разам з жонкай. У яго машыне знайшлі некалькі дзясяткаў баявых патронаў калібру 9 мм Luger.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў